Максім Барысавіч Шундалаў
Максім Барысавіч Шундалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | фізік-оптык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук (2003) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Максім Барысавіч Шундалаў (нар. 26 лістапада 1971, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2003), дацэнт (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1988—1994 гадах вучыўся на фізічным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Фізіка», у 1994—1997 гадах у аспірантуры БДУ. З 1998 года малодшы навуковы супрацоўнік, у 1998—2003 гадах асістэнт, у 2003—2006 гадах старэйшы выкладчык, з 2006 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі БДУ.
У час палітычных чыстак у студзені 2022 года быў вымушаны напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання. У абарону свайго звольненага калегі і заклікам да усіх падтрымліваць звольненых ды адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы выступіла ў відэазвароце загадчыца кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Наталля Абрашына-Жадаева[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: квантавая хімія; тэарэтычная малекулярная спектраскапія.
Зноскі
- ↑ Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых . Наша Ніва (22 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
- Выкладчыкі БДУ
- Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту